Падрыхтоўка да Сусьветных дзён моладзі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        03.04.2016 15:36
                    
                                 
                
                
                    Сусьветныя дні моладзі ў дыяцэзіях адбудуцца з 20 да 25 ліпеня, перад сустрэчай вернікаў з папам рымскім у Кракаве.
                
                
                    
                         Die Weltjugendtage in Krakau beginnen Bild: www.krakow2016.com
Die Weltjugendtage in Krakau beginnen Bild: www.krakow2016.com
                     
                
                
                
               
                
                         Працуюць ужо некалькі месяцаў, а зь сёньняшняга дня будуць гэта рабіць афіцыйна ад імя дыяцэзіі. У сядлецкім катэдральным саборы сёньня прайшло ўрачыстае прызначэньне валянцёраў на Сусьветныя дні моладзі, якія адбудуцца ў ліпені гэтага году.
Прыбыцьцё на СДМ у сядлецкую архідыяцэзію пацьвердзілі маладыя людзі з многіх краін, у тым ліку зь Беларусі, ЗША, Расеі, Францыі, Італіі, Вэнэсуэлы, Лібану, Партугаліі, Швайцарыі, Славаччыны, Балівіі, Нямеччыны ды іншых дзяржаў – агулам каля 5 тыс. чалавек.
Сусьветныя дні моладзі ў паасобных дыяцэзіях адбудуцца з 20 да 25 ліпеня, перад сустрэчай вернікаў з папам рымскім у Кракаве.
ІАР ПР/нг