12 гадоў Польшчы ў ЭЗ: балянс сяброўства пазытыўны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.05.2016 15:21
Асноўная карысьць - гэта фінансавыя сродкі, якія за апошнія гады паступілі ў краіну.
foto: Flickr TPCOM/Creative Commons
З аднаго боку – высокі эканамічны рост і вялікія капіталаўкладаньні. З іншага – масавыя выезды палякаў за мяжу. У Польшчы падсумоўваюць 12 гадоў сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе.
На думку прадстаўніка Эўракамісіі ў Польшчы Пятра Сьвітальскага, балянс сяброўства для Польшчы пазытыўны. Ягоным меркаваньнем, асноўная карысьць, якую дало краіне ўступленьне ў ЭЗ, гэта фінансавыя сродкі, якія за апошнія гады паступілі ў Польшчу. За гэтыя грошы былі збудаваныя дарогі і хуткасныя трасы, адрамантаваныя чыгуначныя лініі і шматлікія будынкі.
Сярод пазытыўных бакоў чальцоўства ў ЭЗ Сьвітальскі згадвае магчымасьць свабоднага перамяшчэньня па краінах зьвязу.
ІАР ПР/нг