Logo Polskiego Radia
Print

Перамовы паміж мэдсёстрамі і дырэкцыяй шпіталя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.05.2016 14:22
У год шпіталь прымае каля 200 тыс. хворых дзяцей, таму для яго вельмі важна, каб мэдсёстры хутка вярнуліся на працу.
www.pixabay.com

Мэдсёстры з Цэнтра здароўя дзіцяці ў Варшаве ўзнавілі перамовы з дырэкцыяй бальніцы. Прадстаўнікі шпіталя пакуль што адмаўляюцца паведаміць, ці паявіліся нейкія новыя прапановы для супрацоўнікаў (мэдсёстры патрабуюць павысіць ім зарплату). Вядома, што ў перамовах удзельнічаюць незалежныя пасярэднікі.

У год шпіталь прымае каля 200 тыс. хворых дзяцей, таму для яго вельмі важна, каб мэдсёстры хутка вярнуліся на працу. Па словах прэс-сакратара бальніцы Катажыны Гардзінскай, існуе магчымасьць, што гэта здарыцца ўжо заўтра.

Страйк мэдсёстраў у Цэнтры здароўі дзіцяці працягваецца з аўторку. Яны патрабуюць павышэньня зарплаты і большай колькасьці пэрсаналу. Кіраўніцтва цэнтра не згаджалася, аргумэнтуючы, што бальніца і так мае даўгі.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт