Logo Polskiego Radia
Print

Польская кампанія купіла лесапільны завод у Швэцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2016 13:47
„Andrewex” – першая польская кампанія, якая інвэставала ў лясную галіну ў гэтай краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі вытворца мэблі кампанія „Andrewex” купіла лесапільны завод у швэдзкім гарадку Кальмар. Такім чынам палякі хочуць выратаваць завод і пры нагодзе зарабіць.

„Andrewex” вырабляе мэблю для „IKEA” - зарэгістраванай у Нідэрляндах швэдзкай кампаніі, якая зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце гандлёвых сетак па продажы мэблі й гаспадарчага iнвэнтару. Нагадаем, па стане на студзень 2014 году „IKEA” налічвала 349 крамаў у 43 краінах.

„Andrewex Tvarskog Timber” – гэта першая кампанія з польскім капіталам, якая купіла завод лясной прамысловасьці ў Швэцыі.

Некалькі месяцаў таму швэдзкі завод па пераапрацоўцы драўніны й лесапільны завод „Tvarskog” быў зачынены. Гэта вынік крызысу ў экспарце.

„Мы не купляем гэтага заводу, як акцый на біржы, паколькі гэта не звычайная купля нерухомасьці. Мы набываем усю бізнэс-канцэпцыю, тэхналёгію, кантакты і, перш за ўсё, выдатных прафэсіяналаў. Цяпер „Andrewex Tvarskog Timber” і заводы ў Польшчы будуць дапаўняць адзін аднаго ў многіх галінах: тэхналёгіі, маркетынгу й лягістыцы”, - кажа Анджэй Апалэк (Andrzej Opałek) – заснавальнік і старшыня „Andrewex” - кампаніі па вытворчасьці драўляных канструкцый і кампаніі „ABWood” - вытворцы мэблі для кампаніі „IKEA”.

Нагадаем, у абедзьвюх кампаніях у Польшчы працуе каля 1600 чалавек.

Анджэй Апалэк пра суму кантракту гаварыць ня хоча, ён адзначае толькі, што цана была „справядлівая”.

Заводам у Швэцыі будзе кіраваць цяперашні дырэктар. На працу вярнуліся таксама былыя супрацоўнікі завода.

Польскі інвэстар спадзяецца, што ён здолее выратаваць швэдзкі завод і пры нагодзе зарaбiць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт