Logo Polskiego Radia
Print

Будынак Габрэйскага тэатру ў Варшаве зачынены (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2016 10:36
У знак пашаны для вернай публікі акторы іграюць спэктаклі на вуліцы.
Photo:PAP/Paweł Supernak

Кампанія „Gelamco” зачыніла будынак, у якім месьціцца варшаўскі Габрэйскі тэатр. З-за гэтага ўчарашні спэктакль „Скрыпач на даху” не адбыўся. Аднак акторы выйшлі да публікі на Гжыбоўскую плошчу й сьпявалі песьні зь мюзыкла.

/

„Гэтая кампэнсацыя для публікі,” - кажа Дарота Флінкэр (Dorota Flinker) з Габрэйскага тэатру. Акторы цягам некалькіх бліжэйшых дзён плянуюць іграць мюзыкл на плошчы ля тэатра.

/

Уладальнік будынку кампанія „Gelamco” кажа, што будынак не адпавядае асноўным нормам пажарнай бясьпекі. Гарадзкія ўлады склікалі спэцыяльную камісію, якая павінна распачаць перамовы з уласьнікам.

/

ФОТА: PAP/Paweł Supernak

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт