У Польшчы старыя аўтамабілі крадуць для запчастак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.06.2016 16:11
Найчасьцей крадуць нямецкія аўтамабілі з дызэльным рухавіком, якім больш за 6 гадоў.
Photo: pixabay.com
У мінулым годзе ў Польшчы былі скрадзеныя амаль 13,5 тысячы аўтамабіляў. Паводле справаздачы, падрыхтаванай Інстытутам дасьледаваньня аўтамабільнага рынку „Samar”, у Польшчы найчасьцей кралі нямецкія аўтамабілі: „Volkswagen” і „Audi”. Тры мадэлі гэтых марак - „Golf”, „Audi A4” і „Passat” - дамінуюць у статыстыках паліцыі ў большасьці польскіх ваяводзтваў. Самае цікавае, што рызыка крадзяжу новага аўтамабіля мадэлі „Passat” і „Golf” - невялікая.
Паводле дадзеных паліцыі, новыя аўтамабілі сярод скрадзеных аўто складаюць пераважную меншасьць. Большай папулярнасьцю сярод злодзеяў карыстаюцца старыя аўтамабілі, якія зьяўляюцца крыніцай запчастак.
Напрыклад, у мінулым годзе на 440 скрадзеных 8-,9-гадовых аўтамабіляў маркі „Volksvagen” выпала толькі 5 зусім новых машынаў. Дарэчы, паводле інстытуту „Samar”, найчасьцей крадуць аўтамабілі, якім ад 6 да 10 гадоў і старэйшыя. У мінулым годзе да гэтай першай групы адносіліся 43% скрадзеных аўтамабіляў. Машыны, якім больш за 10 гадоў складаюць адну пятую ад агулу пакрадзеных машынаў.
Аўтамабілі, якіх крадуць найчасьцей, адлюстроўваюцца ў структуры прыватнага імпарту ўжываных машынаў. Паводле кампаніі „AAA Auto”, якая займаецца продажам ужываных аўтамабіляў у Польшчы, Чэхіі, Славаччыне й Вугоршчыне, сярод прапановаў продажу пераважаюць маркі: „Opel” у тым ліку мадэль „Astra”, „Volksvagen” і яго мадэлі: „Passat” і „Golf”, а таксама „Audi” – мадэль „A4”.
rp.pl/аз