Польскія фэрмэры пратэстуюць супраць вольнага гандлю з Канадай і ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        15.10.2016 20:19
                    
                                 
                
                
                    Яны асьцерагаюцца што Эўропу заліюць танныя генэтычна мадыфікаваныя прадукты.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Горадзе Новы Сонч на поўдні Польшчы адбываецца пратэст фэрмэраў. Вытворцы яблыкаў пратэстуюць супраць ратыфікацыі дамоваў аб вольным гандлі паміж Эўразьвязам, Злучанымі Штатамі й Канадай. На думку фэрмэраў, у выніку падпісаньня дамоваў польскі рынак заліюць танныя генэтычна мадыфікаваныя прадукты, якія вырабляюць вялікія амэрыканскія карпарацыі. Падобныя акцыі прайшлі ў Варшаве, Кракаве й Ольштыне.
Дамова аб вольным гандлі з Канадай будзе падпісаная Радай Эўрапейскага Зьвязу 18 кастрычніка. Дамова аб вольным гандлі з ЗША яшчэ знаходзіцца на стадыі перамоваў.
IAR/ап