П'яны беларус спыніў рух на трасе Беласток-Варшава
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.10.2016 12:52
У крыві беларускага дальнабойшчыка было 2 праміле алькаголю.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
П'яны беларус на 3 гадзіны паралізаваў аўтамабільны рух паміж Беластокам і Варшавай.
Дарога Беласток - Варшава ў цяперашні час кардынальна рамантуецца, будуецца сучасная аўтамагістраль і на многіх участках вядуцца будаўнічыя працы. З-за гэтага машыны павінны прытрымлівацца вузкіх часова пракладзеных аб'язных дарогаў і аб'ездаў.
18 кастрычніка ў 7 гадзін раніцы дарога стала непраходным выпрабаваньнем для п'янага беларуса - яго машыну павяло ў бок трасы й яна скацілася ў роў.
На шчасьце, ніхто не пацярпеў - нават кіроўца фуры, у крыві якога было 2 праміле алькаголю. Аднак машына беларуса перакрыла праезд на дарозе Беласток - Варшава ў абодвух напрамках. З-за гэтага іншым кіроўцам прыйшлося стаяць у корку амаль 3 гадзіны.
euroby.info/аз