У Польшчы плянуецца адстраліць 23 тыс. баброў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.10.2016 12:34
Паводле статыстыкі, у дзяржаве на дадзены момант жыве каля 100 тыс. баброў.
www.pixabay.com
Генэральная дырэкцыя аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы прадбачвае, што цягам трох гадоў адбудзецца адстрэл 23 тыс. баброў у краіне. Такі крок неабходны, паколькі бабры сваёй дзейнасьцю нішчаць супрацьпаводкавыя ўмацаваньні, мэліярацыйныя прылады і элемэнты інфраструктуры.
Кожны год павялічваецца памер фінансавай кампэнсацыі, якую дзяржава выплачвае за шкоды, нанесеныя бабрамі. У 2009 годзе гэта было каля 6 млн. злотых, а за мінулы год – ужо 17 млн.
Паводле статыстыкі, у Польшчы на дадзены момант жыве каля 100 тыс. баброў.
ІАР ПР/нг