Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву прыехалі футбалісты клюбу Real Madrid (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2016 17:48
У сераду яны прымуць удзел у матчы супраць каманды Legia Warszawa ў рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.
Крыштыяну Раналду на трэніроўцы ў ВаршавеКрыштыяну Раналду на трэніроўцы ў Варшаве

У Варшаву прыехалі футбалісты клюбу Real Madrid. Вечарам у сераду, 2 лістапада, яны прымуць удзел у матчы супраць польскай каманды Legia Warszawa ў рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.
Пасьля прызямленьня ў Варшаве каманда зь Гішпаніі накіравалася ў дарагі сталічны гатэль «Брыстоль». У 19.00 паводле польскага часу (21.00 беларускі час) замежныя госьці пачнуць трэніроўку на стадыёне, якая будзе закрытая для заўзятараў.

На матч у Варшаву прыехалі ў тым ліку мацнейшыя гульцы мадгрыдзкай каманды, сярод іх – Крыштыяну Раналду, Гарэт Бэйл і Карым Бэнзэма.

вс

фота: PAP/Bartłomiej Zborowski

/

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт