Прэзыдэнт Дуда ўсклаў вянок ля помніка маршалу Пілсудзкаму (ФОТАРЭПАРТАЖ)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.11.2016 12:41
Сёньня ў цэлай Польшчы заплянаваны шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасьці.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў суправаджэньні высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў, у тым ліку прэм'ер-міністра Бэаты Шыдла, усклаў вянок ля помніка маршалу Юзэфу Пілсудзкаму - бацьку польскай незалежнасьці.
Сёньня адзначаецца Дзень Незалежнасьці краіны: 11 лістапада 1918 года Польшча стала сувэрэннай краінай пасьля 123 год існаваньня пад панаваньнем трох імпэрый, якія падзялілі яе тэрыторыю.
Вянок быў ускладзены ля варшаўскага палацу "Бэльвэдэр", дзе ў 1920-30 гады працяглы час жыў Пілсудзкі. Акрамя таго, польскі лідар усклаў вянок ля помніка Вінцэнты Вітасу - лідару міжваеннага сялянскага руху ў Польшчы й прэм'ер-міністру краіны.
Сёньня ў цэлай Польшчы заплянаваны шэраг прынагодных мерапрыемстваў. Сярод іх - варшаўскі "Забег Незалежнасьці", у якім прыме таксама ўдзел Анджэй Дуда.
вс
фота: PAP/Paweł Supernak/Marcin Obara
Анджэй Дуда й Бэата Шыдла
Анджэй Дуда (справа) і старшыня апазыцыйнай Польскай сялянскай партыі Ўладзіслаў Касіняк-Камыш
зьлева направа: старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі, старшыня Сэйму Марэк Кухціньскі, прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм'ер-міністар Бэата Шыдла, віцэ-прэм'ер і міністар культуры Пётр Гліньскі