Logo Polskiego Radia
Print

Найноўшы фільм «Покат» Агнешкі Холянд пакажуць на Бэрлінале (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2017 19:34
На кінафоруме ў нямецкай сталіцы прыме ўдзел больш за 400 фільмаў з розных краін сьвету.
кадр з фільму

Найноўшы фільм «Покат» Агнешкі Холянд будзе ўдзельнічаць у галоўным конкурсе Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю, які таксама вядомы пад назвай Бэрлінале. Кінакарціна будзе прадстаўляць Польшчу на кінафоруме. У фільме апавядаецца няпростая гісторыя адносін паміж людзьмі, якая дзеецца ў польскай правінцыі.
У галоўным конкурсе Бэрлінале ўдзел прымаюць 18 кінакарцін. Агулам на кінафоруме ў нямецкай сталіцы прыме ўдзел больш за 400 фільмаў з розных краін сьвету. Фэстываль працягнецца з 9-га да 19-га лютага.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт