Logo Polskiego Radia
Print

У Музэі Войска польскага выстава пра Тадэвуша Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.03.2017 15:24
У 200 гадавіну з дня сьмерці героя Музэй зладзіў выставу пад назвай "Бацькаўшчына свайму абаронцы".
Tadeusz Kościuszko. Photo: Wikimedia CommonsTadeusz Kościuszko. Photo: Wikimedia Commons

Выстава прысьвечана жыцьцю і дзейнасьці кіраўніка паўстаньня, якое ўспыхнула пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай, 12 траўня 1794 года.

Намесьнік міністра абароны Польшчы Войцех Фалькоўскі падчас цырымоніі адкрыцьця выставы зазначыў, што Тадэвуш Касьцюшка зьяўляецца сымбалем барацьбы за незалежнай Польшчы. Паводле словаў чыноўніка, наяўнасьць Касьцюшкі стаў сымбалем таго, што "мы жывём."

Дырэктар Музэя Войска польскага Адам Булава патлумачыў, што дадзеная выстава стала данінай памяці патрыёту, сымбалю польскай барацьбы за незалежнасьць. На выставе паказаныя самыя важныя падзеі ў жыцьці Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама разьвіцьцё касьцюшкаўскай традыцыі .

Выстава, арганізаваная пад патранатам Польскага радыё будзе дэманстравацца да 2 ліпеня.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт