Аўдыёкнігі з трылёгіяй Г. Сянкевіча трапяць у Беларусь
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.03.2017 18:32
Польскае радыё выдала аўдыёкнігу на шасьці дысках.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Першая праграма Польскага радыё разам з Нацыянальным аўдыёвізуальным інстытутам перадала 3 тысячы аўдыёкніг з трылёгіяй Генрыка Сянкевіча ў Канцылярыю прэзыдэнта Польшчы. Дыскі разам зь іншымі падарункамі трапяць да палякаў, якія жывуць за ўсходняй мяжой Польшчы.
Дырэктар Першай праграмы Польскага радыё Рафал Пажазінські кажа, што хоча перадаць суайчыньнікам адзін з найпрыгажэйшых твораў польскай літаратуры.
Запіс аўдыёкнігі адбыўся ў студыі Польскага радыё. Трылёгія Генрыка Сянкевіча – «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі» запісаныя на 6 дысках. Раманы чыталі акторы – Гжэгаж Малэцкі, Войцех Жаландкевіч і Томаш Шухардт.
ав