Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ў пракуратуры дапытаюць Дональда Туска

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2017 16:53
Пра гэта нагадаў дырэктар Служба вайсковай контрразьведкі Польшчы Пётр Бончэк.
Дырэктар Служба вайсковай контрразьведкі Польшчы Пётр БончэкДырэктар Служба вайсковай контрразьведкі Польшчы Пётр БончэкPolskie Radio 24

Дырэктар Службы вайсковай контрразьведкі (СВК) Польшчы Пётр Бончэк (Piotr Bączek) паведаміў, што яго спэцслужба падала ў пракуратуру дакумэнты, датычныя арганізацыі прэзыдэнцкага рэйсу ў Смаленск 10 красавіка 2010 году. Пра гэта галоўны вайсковы контрразьведчык Польшчы паінфармаваў у эфіры інфармацыйнага каналу Polskie Radio 24. Пры гэтым Бончэк зазначыў, што ня можа паведаміць падрабязнасьці, паколькі справа ахопленая грыфам “цалкам сакрэтна”.

П.Бончэк: Зьмест дакумэнтаў, пададзеных у пракуратуру, ахоплены грыфам “цалкам сакрэтна”. Мы таксама падалі дакумэнты, датычныя супрацы ў мінулым паміж СВК і расейскай ФСБ. У чацьвер па гэтаму пытаньню павінен быць дапытаны ў пракуратуры былы прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Паводле Бончэка, візыт у красавіку 2010 году быў арганізаваны з парушэньнем працэдур, і ня толькі з боку Бюро аховы ўраду й МЗС Польшчы, але й з боку СВК.

Нагадаем, у выніку авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёту Ту-154М 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт