Маладыя палякі хочуць працаваць на сябе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.05.2017 08:57
Малады прадпрымальнік падкрэсьлівае, што ў Польшчы ёсьць спрыяльныя умоўы для прадпрымальнікаў.
www.pixabay.com
Усё больш маладых палякаў хочуць працаваць на сябе і ствараюць свой уласны бізнэс, асабліва ў галіне сучасных тэхналёгій.
У Варшаве арганізавалі 7-мы Форум маладых прадпрымальнікаў. Мерапрыемства зладзіла Нацыянальная гандлёвая палата (Krajowa Izba Gospodarcza).
Намесьнік старшыні Нацыянальнай гандлёвай палаты Марэк Клочка (Marek Kłoczko) лічыць, што маладыя польскія прадпрымальнікі павінны быць яшчэ больш інавацыйнымі:
М.Клочка: Без інавацыйных фірмаў, без стартапаў цяжка дасягнуць Польшчы жаданы прагрэс. Таму мы прысьвячаем шмат увагі гэтаму пытаньню і шмат адбываецца ў гэтай галіне. Аднак гэтага яшчэ мала. Калі супаставіць Польшчу зь вядучымі ў гэтым пляне краінамі, напрыклад з Ізраілем, Эстоніяй, з Фінляндыяй, Швэцыяй, то відаць, што перад Польшчай яшчэ доўгая дарога.
Малады прадпрымальнік Лукаш Кэмпіньскі (Łukasz Kępiński) падкрэсьлівае, што ў Польшчы ёсьць спрыяльныя умоўы для прадпрымальнікаў і для інавацый. Ён сам вядзе прадпрымальніцкую дзейнасьць ня толькі ў Польшчы, але таксама ў Эстоніі, дзе зарэгістраваў сваё прадпрыемства.
Л.Кэмпіньскі: Гэта фірма YOSO, прыкладаньне на аналагавы тэлефоны апарат. Я быў удзельнікам акцэлератара, які нам дапамагаў. Я паўтара месяца знаходзіўся ў Эстоніі і там адчыніў эканамічную дзейнасьць. У мяне эстонская рэзыдэнцыя. Гэта дакумэнт, які дазваляе мне жыць у Польшчы, а ўсе фармальныя справы – зьвязаныя з інстытутамі, з падаткамі, я афармляю праз інтэрнэт.
Лукаш Кэмпіньскі адзначыў, што дапамога інтэрнету ў разьвіцьці бізнэсу проста неацэненая. Як ён кажа, з дапамогай аднаго руху мышкай можна аформіць справу, для якой раней трэба было праехаць, напрыклад, 800 км.
яс