Logo Polskiego Radia
Print

Польскія электробусы будуць зьбірацца ў Харватыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.05.2017 15:20
Польскі інвэстар плянуе з Харватыі выйсьці на балканскі рынак.
commons.wikimedia.org/By Ursus - Ursus, CC BY 3.0

Акцыянернае таварыства Ursus Bus, створанае два гады таму трактарным заводам Ursus і аўтазаводам AMZ Kutno, выпусьціла электрычны аўтобус. Падчас яго прэзэнтацыі прэс-служба Ursus Bus паведаміла, што плянуе інвэставаць у Харватыі, паведамляе газэта «Puls Biznesu».

«Да гэтай пары ніводзін з польскіх вытворцаў электробусаў не адчыніў завода па-за межамі краіны. У Польшчы ёсьць вялікі попыт на электрычныя аўтобусы дзякуючы сродкам ЭЗ. Аднак гэты попыт ня будзе доўжыцца вечна», – зазначае аналітык транспартнага рынку Аляксандр Келецкі й падкрэсьлівае, што ў Харватыі працэс замены гарадзкіх аўтобусаў толькі пачынаецца.

«На пачатку мы разглядаем магчымасьць адкрыць завод па зборцы польскіх электробусаў. Занятасьць складзе каля 200 чалавек, а рэальны тэрмін пачатку зборкі - гэта будучы год», – сказаў газэце «Puls Biznesu» Вальдэмар Руміньскі, прадстаўнік Ursus Bus.

Польскі інвэстар плянуе з Харватыі выйсьці на балканскі рынак.

Цяпер Ursus Bus прымае ўдзел у тэндэрах на пастаўкі электорбусаў у Летуву й Румынію.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт