Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт-крама Ikea пашырае сваю дзейнасьць на 10 гарадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2017 17:31
Ужо ў 19 польскіх гарадах і іх ваколіцах можна замаўляць мэблю ў Ikea праз інтэрнэт.
Photo: OiMax/flickr.com/Commercial use allowed

Інтэрнэт-крама Ikea пашырае сваю дзейнасьць на 10 гарадоў
Ужо ў 19 польскіх гарадах і іх ваколіцах можна замаўляць мэблю ў Ikea праз інтэрнэт. Швэдзкая сетка пашырыла тэрыторыю дзейнасьці сваёй інтэрнэт-крамы.
Ikea апошнія некалькі месяцаў інтэнсіўна разьвівае продаж пры дапамозе інтэрнэту. Дагэтуль сетка засяроджвалася на вялікіх гарадах (Варшава, Лодзь, Познань), а цяпер пашыраецца на меншыя. Паслугай «Мэбля па інтэрнэце» могуць карыстацца жыхары Беластоку, Бельска-Белай, Чанстаховы, Кельц, Кашаліна, Ольштына, Шчэціна, Радама, Жэшава і Зялёнай Гуры. Цяпер гэта агулам 19 мясцовасьцяў.
У новых гарадах мэблю аднак ня будуць пастаўляць штодзённа, а толькі ў выбраныя дні. Найтанейшая дастаўка каштуе 49 зл (каля 10 даляраў). Чым далей ад крамы, тым вышэйшы кошт.

Швэдзкая сетка пашырыла тэрыторыю дзейнасьці сваёй інтэрнэт-крамы.

Ikea апошнія некалькі месяцаў інтэнсіўна разьвівае продаж пры дапамозе інтэрнэту. Дагэтуль сетка засяроджвалася на вялікіх гарадах (Варшава, Лодзь, Познань), а цяпер пашыраецца на меншыя. Паслугай «Мэбля па інтэрнэце» могуць карыстацца жыхары Беластоку, Бельска-Белай, Чанстаховы, Кельц, Кашаліна, Ольштына, Шчэціна, Радама, Жэшава і Зялёнай Гуры. Цяпер гэта агулам 19 мясцовасьцяў.

У новых гарадах мэблю аднак ня будуць пастаўляць штодзённа, а толькі ў выбраныя дні. Найтанейшая дастаўка каштуе 49 зл (каля 10 даляраў). Чым далей ад крамы, тым вышэйшы кошт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт