За нявыплату алімэнтаў – год пазбаўленьня волі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.05.2017 17:20
Той, хто не выплаціць алімэнтаў на дзіця ў тры разы, будзе карацца на тэрмін да аднаго года турмы.
www.pixabay.com
Сёньня ўступілі ў сілу зьмены ў Крымінальны кодэкс, якія тычацца нявыплаты алімэнтаў. Той, хто не выплаціць алімэнтаў на дзіця ў тры разы, будзе карацца на тэрмін да аднаго года турмы.
У адпаведнасьці з папраўкай, ёсьць магчымасьць пазьбягаць пакараньня. Той, хто добраахвотна заплаціць усю запазычанасьць на працягу 30 дзён з моманту праслухоўваньня ў якасьці падазраванага па справе аб нявыплаце алімэнтаў.
Калектарскія статыстычныя дадзеныя паказваюць, што ў Польшчы, каля мільёна дзяцей не атрымліваюць алімэнтаў і запазычанасьць у гэтай сфэры агулам дасягаюць 11 мільярдаў злотых (2 мільярды 750 мільёнаў эўра).
яс