Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўступілі ў сілу папраўкі ў закон аб судах

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.08.2017 06:45
Набыў юрыдычную моц адзін з трох законапраектаў, якія выклікалі востры палітычны крызыс у Польшчы.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У суботу ў Польшчы ўступаюць у дзеяньне папраўкі ў закон аб структуры судоў агульнай юрысдыкцыі. Яны пашыраюць паўнамоцтвы міністра юстыцыі ў пытаньні фармаваньня судоў. Эўрапейская камісія пачала працэдуру праверкі згоднасьці зьменаў у законе з нормамі Эўрапейскага зьвязу.

На думку прадстаўнікоў польскай кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць», зьмена закону дапаможа супрацьдзейнічаць карупцыі ў судзейскім асяродзьдзі й паскорыць разгляд справаў. На думку апазыцыі, мэтай судовай рэформы зьяўляецца падпарадкаваньне судоў кіроўнай партыі.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб структуры судоў агульнай юрысдыкцыі 24 ліпеня. Разам з тым ён наклаў вета на два іншыя законы, раней ухваленыя парлямэнтам. Яны датычыліся ворганаў судзейскага самакіраваньня і Вярхоўнага суду.

Эўрапейская камісія крытыкуе Варшаву за тое, што новы закон аб судах агульнай юрысдыкцыі дае міністру юстыцыі магчымасьць прызначаць і здымаць з пасады старшыняў судоў першай інстанцыі, а таксама дае міністру права аднаасобным рашэньнем працягваць паўнамоцтвы судзьдзяў, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт