У курортным горадзе Крыніца ў Карпатах завяршыўся 27-ы Эканамічны форум
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.09.2017 20:34
Гэта адно з найбуйнейшых і прэстыжных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
PAP/Darek Delmanowicz
У польскім курортным горадзе Крыніца ў Заходніх Карпатах завяршыўся 27-ы Эканамічны форум. Гэта адно з найбуйнейшых і прэстыжных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
На форум прыбыло 3850 удзельнікаў і 600 журналістаў. У рамках форуму прайшло 240 мерапрыемстваў, арганізаваных Інстытутам усходніх дасьледаваньняў (арганізатара форуму – рэд.), а таксама 70, арганізаваных партнэрамі.
Сёлета ў сустрэчы ў Крыніцы прынялі ўдзел, у прыватнасьці, прэзыдэнты Польшчы, Македоніі й Грузіі, а таксама прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла. Яна была ўдастоеная званьня «Чалавек года» Эканамічнага форуму.
вс