Польскі павільён на EXPO-2017 у Астане атрымаў залаты мэдаль
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.09.2017 14:05
Польшча была адзначана ў катэгорыі найменшых павільёнаў да 400 квадратных мэтраў.
Foto: PAP/EPA/IGOR KOVALENKO
Польскі павільён на EXPO-2017 у Астане атрымаў залаты мэдаль за дызайн інтэрʼеру.
Польшча была адзначана ў катэгорыі найменшых павільёнаў да 400 квадратных мэтраў. Славакія выйграла сярэбраны мэдаль, а бронзу атрымала Латвія.
У польскім павільёне можна было ўбачыць, як паўстае вугаль, пачуць пах польскага лесу і слухаць водгукі жывёл. Генэральны камісар польскай сэкцыі EXPO-2017 Анджэй Стэфаньскі сказаў Польскаму радыё, што Польшча імкнулася прадставіць сучасныя рашэньні: газыфікацыю вугалю, спальваньне біямасы і гэтак званага блакітнага вугалю – інакш – экалягічнага паліва з адпрацаванага звычайнага вугалю.
У нядзелю ў Астане адбылася цырымонія закрыцьця EXPO-2017. Выстава доўжылася 93 дні. Мерапрыемства наведалі каля 4 мільёнаў людзей. Польскі павільён – каля 300 тысяч наведвальнікаў.
яс