Анджэй Дуда прыме ўдзел у 48-м Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе
У час знаходжаньня ў Давосе польскі прэзыдэнт прыме ўдзел у многіх афіцыйных сустрэчах на вышэйшым узроўні.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сёньня накіраваўся ў Швэйцарыю на 48-ы Сусьветны эканамічны форум. Вечарам ён прыме ўдзел у саміце самых важных гасьцей Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
Праграма знаходжаньня прэзыдэнта Польшчы ў Давосе ўключае ўдзел у дыскусіях аб значэньні і ролі Цэнтральнай Эўропы, а таксама пра разьвіцьцё эўрапейскай інфраструктуры. Акрамя таго, Анджэй Дуда стане ўдзельнікам закрытай дыскусіі на тэму Блізкага Ўсходу, закрытай сустрэчы з прэзыдэнтам праўленьня Google, а таксама ганаровым госьцем мерапрыемства, арганізаванага адным з найбуйнейшых польскіх банкаў Pekao SA.
У 48-м Сусьветным эканамічным форуме мяркуецца ўдзел каля 3 тысяч палітыкаў, прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў фінансавых і няўрадавых арганізацый. Сярод запрошаных – прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэмʼер Вялікабрытаніі Тэрэса Мэй.
У Давос прыедзе таксама прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзыдэнт Польскага нацыянальнага банка Адам Глапіньскі.

ав