Угарны газ зьбірае сваё трагічнае жніво
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
11.02.2018 14:05
Цэнтар бясьпекі нагадвае аб правілах бясьпекі, прафіляктыкі атручваньня ўгарным газам.
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain
Урадавы цэнтар бясьпекі Польшчы паведамляе, што ў сувязі з атручэньнем угарным газам учора памерлі двое людзей. У агульнай складанасьці зь першага кастрычніка ў краіне зафіксавана 46 сьмяротных ахвяр вокісу вугляроду.
Цэнтар бясьпекі нагадвае аб правілах бясьпекі, прафіляктыкі атручваньня ўгарным газам: у памяшканьнях, дзе працуюць газавыя печы, пліты або воданагравальнікі, павінны быць манціраваныя датчыкі, якія падымаюць трывогу пры перавышэньні дапушчальнай канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў паветры. Такія памяшканьні неабходна часта праветрываць, не заклейваць і не засланяць вэнтыляцыйных праходаў.
ПР/нг