Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбылася прэм’ера кнігі «Майстэрская гульня Юзафа Пілсудзкага»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 11:03
Публікацыя паявілася з нагоды 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Варшаве адбылася прэм’ера кнігі «Майстэрская гульня Юзафа Пілсудзкага». Публікацыя паявілася з нагоды 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Аўтар кнігі прафэсар Войцех Рашкоўскі паказвае дзейнасьць маршала Пілсудзкага, дзякуючы якой быў пабудаваны фундамэнт моцнай дзяржавы. Гісторык падкрэсьлівае, што галоўнакамандуючы імкнуўся стварыць дэмакратычныя ўстановы. Акрамя таго, Войцех Рашкоўскі зьвяртае ўвагу, што маршал Пілсудзкі распачаў вайну побач з краінамі, якія канчаткова прайгралі.
У кнізе прафэсар Рашкоўскі піша, між іншым, пра тое, як Юзаф Пілсудзкі змог пазьбегнуць прабальшавіцкай рэвалюцыі дзякуючы прызначэньню ўраду Енджэя Марачэўскага і абвяшчэньня сацыялістычнай праграмы.
Войцех Рашкоўскі – прафэсар гуманітарных навук, аўтар некалькіх дзясяткаў гістарычных кніг.

Аўтар кнігі прафэсар Войцех Рашкоўскі паказвае дзейнасьць маршала Пілсудзкага, дзякуючы якой быў пабудаваны падмурак моцнай дзяржавы. Гісторык падкрэсьлівае, што галоўнакамандуючы імкнуўся стварыць дэмакратычныя ўстановы. Акрамя таго, Войцех Рашкоўскі зьвяртае ўвагу, што маршал Пілсудзкі распачаў вайну побач з краінамі, якія канчаткова прайгралі.

У кнізе прафэсар Рашкоўскі піша, між іншым, пра тое, як Юзаф Пілсудзкі змог пазьбегнуць прабальшавіцкай рэвалюцыі дзякуючы прызначэньню ўраду Енджэя Марачэўскага і абвяшчэньня сацыялістычнай праграмы.

Войцех Рашкоўскі – прафэсар гуманітарных навук, аўтар некалькіх дзясяткаў гістарычных кніг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт