Logo Polskiego Radia
Print

Выбраныя новыя ўлады Польскага беларусазнаўчага таварыства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 15:49
У Варшаўскім унівэрсытэце прайшоў справаздаўча-выбарчы сход Польскага беларусазнаўчага таварыства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выбраныя новыя ўлады Польскага беларусазнаўчага таварыства
У Варшаўскім унівэрсытэце прайшоў справаздаўча-выбарчы сход Польскага беларусазнаўчага таварыства.
У Варшаўскім унівэрсытэце прайшоў справаздаўча-выбарчы сход Польскага беларусазнаўчага таварыства, у якім прынялі ўдзел дасьледчыкі з розных польскіх ВНУ.
У справаздачах адыходзячай управы пад старшынствам праф. Міхала Саевіча з Унівэрсытэту Марыі Кюры Складоўскай у Любліне адзначалася інтэнсіўная навуковая й выдавецкая праца, яка заключалася ў асноўным у падрыхтоўцы міжнародных канфэрэнцый, інтэнсыфікацыі кантактаў з вучонымі з РБ, а таксама ствараньні магчымасьці публікацыі беларусазнаўчых артыкулаў, у асноўным у часопісе „Studia Białorutenistyczne”.
Падчас пасяджэньня была абраная новая Ўправа ПБТ у складзе: старшыня др Агнешка Гораль з Унівэрсытэта Марыі Кюры Складоўскай у Любліне, віцэ-старшыні: праф. Бэата Сівэк з Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэта й праф. Ніна Баршчэўская з Варшаўскага ўнівэрсытэта, сакратар праф. Лена Глагоўская з Унівэрсытэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, сябры: праф. Тадэвуш Левашкевіч з Унівэрсытэта Адама Міцкевіча ў Познані ды др Міраслаў Янковяк, які на дадзены момант прадстаўляе Акадэмію навук Чэскай Рэспублікі.
У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі супрацоўнікі Варшаўскага ўнівэрсытэта: старшыня праф. Андрэй Масквін ды сябры: праф. Мікалай Хаўстовіч і мгр Анна Сівірска.
аз

У Варшаўскім унівэрсытэце прайшоў справаздаўча-выбарчы сход Польскага беларусазнаўчага таварыства, у якім прынялі ўдзел дасьледчыкі з розных польскіх ВНУ.

У справаздачах адыходзячай управы пад старшынствам праф. Міхала Саевіча з Унівэрсытэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне адзначалася інтэнсіўная навуковая й выдавецкая праца, якая заключалася ў асноўным у падрыхтоўцы міжнародных канфэрэнцый, інтэнсыфікацыі кантактаў з вучонымі з РБ, а таксама ствараньні магчымасьці публікацыі беларусазнаўчых артыкулаў, у асноўным у часопісе „Studia Białorutenistyczne”.

Падчас пасяджэньня была абраная новая Ўправа ПБТ у складзе: старшыня др Агнешка Гораль з Унівэрсытэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, віцэ-старшыні: праф. Бэата Сівэк з Каталіцкага Люблінскага ўнівэрсытэта й праф. Ніна Баршчэўская з Варшаўскага ўнівэрсытэта, сакратар праф. Лена Глагоўская з Унівэрсытэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, сябры: праф. Тадэвуш Левашкевіч з Унівэрсытэта Адама Міцкевіча ў Познані ды др Міраслаў Янковяк, які на дадзены момант прадстаўляе Акадэмію навук Чэскай Рэспублікі.

У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі супрацоўнікі Варшаўскага ўнівэрсытэта: старшыня праф. Андрэй Масквін ды сябры: праф. Мікалай Хаўстовіч і мгр Анна Сівірска.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт