Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўкраінка пафарбавала галубоў і зарабляла на іх грошы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 17:31
Жанчына прапанавала за плату зрабіць фотаздымкі з птушкамі.

Муніцыпальная паліцыя Кракава, патрулюючы цэнтар гораду, зьвярнула ўвагу на жанчыну, якая за плату прапанавала турыстам зрабіць фотаздымак з каляровымі, нібыта экзатычнымі птушкамі.

Жанчына, як аказалася пазьней украінка, казала кліентам, што гэта тайляндзкія галубы. Аднак паліцэйскія засумняваліся ва ўбачаным і пачуты, бо птушкі мелі надта ненатуральныя колеры. Яны затрымалі жанчыну з птушыным дабыткам для высьвятленьня пытаньня й папрасілі лекара вэтэрынарыі выдаць заключэньне.

Спэцыяліст паясьніў, што гэта ніякія не экзатычныя птушкі, а пафарбаваныя белыя галубы.

Жанчыне высунутае абвінавачаньне паводле Закону аб ахове жывёл – «зьдзек над жывёлай». За згаданы канкрэтны выпадак ёй пагражае буйны штраф.

вс

фота: муніцыпальная паліцыя Кракава

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт