Logo Polskiego Radia
Print

Польшчу чакае ўзмацненьне антытунёвага заканадаўства

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.05.2018 11:03
З 2020 года ў польскіх крамах папяросы тыпу slim будуць прадавацца ў напаўпустых упакоўках.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшчу чакае ўзмацненьне антытунёвага заканадаўства
Міністэрства аховы здароўя Польшчы распрацоўвае зьмены ў заканадаўстве, дзеля абароны грамадзтва ад тытунёвай залежнасьці і яе наступстваў. Зьмены прадугледжваюць стандартызацыю ўсіх упаковак цыгарэт, а таксама забесьпячэньне іх адмысловым кодам.
Эўрапейская Камісія апублікавала распараджэньне ба тым, што ўсе пачкі цыгарэт павіны мець аднолькавы памер. Аднак выглядае на тое, што большасьць краін-чальцоў Эўразьвязу не маюць намеру выконваць гэтае распараджэньне. У сваю чаргу, польскі ўрад вырашыў, што пачынаючы з 2020 года ў Польшчы забараняецца продаж тонкіх цыгарэт тыпу slim.
У выпадку, калі новы закон уступіць у сілу, з 1 студзеня 2020 года ў польскіх крамах папяросы тыпу slim будуць прадавацца ў напаўпустых упакоўках.
Сытуацыяй вакол завастрэньне антытытунёвага заканадаўства зацікавілася Польская Гандёлвая Палата. Палата правяла апытанае сярод польскіх спажыўцоў тытуню. Як высьветлілася, палова рэспандэнтаў выступаюць супраць такога рашэньня. 79,9% рэспандэнтаў адзначыла, што зьмяненьне ўпакоўкі не паўплывае на колькасьць спажываемых сыгарэт. Амаль 85 % апытаных лічаць, што падобныя зьмены несправядлівыя ў дачыненьні да курцоў.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы распрацоўвае зьмены ў заканадаўстве, дзеля абароны грамадзтва ад тытунёвай залежнасьці і яе наступстваў. Зьмены прадугледжваюць стандартызацыю ўсіх упаковак цыгарэт, а таксама забесьпячэньне іх адмысловым кодам.

Эўрапейская Камісія апублікавала распараджэньне ба тым, што ўсе пачкі цыгарэт павіны мець аднолькавы памер. Аднак выглядае на тое, што большасьць краін-чальцоў Эўразьвязу не маюць намеру выконваць гэтае распараджэньне. У сваю чаргу, польскі ўрад вырашыў, што пачынаючы з 2020 года ў Польшчы забараняецца продаж тонкіх цыгарэт тыпу slim.

У выпадку, калі новы закон уступіць у сілу, з 1 студзеня 2020 года ў польскіх крамах папяросы тыпу slim будуць прадавацца ў напаўпустых упакоўках.

Сытуацыяй вакол завастрэньне антытытунёвага заканадаўства зацікавілася Польская Гандёлвая Палата. Палата правяла апытанае сярод польскіх спажыўцоў тытуню.

Як высьветлілася, палова рэспандэнтаў выступаюць супраць такога рашэньня. 79,9% рэспандэнтаў адзначыла, што зьмяненьне ўпакоўкі не паўплывае на колькасьць спажываемых сыгарэт. Амаль 85 % апытаных лічаць, што падобныя зьмены несправядлівыя ў дачыненьні да курцоў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт