Выратавальнікі знайшлі целы загінулых шахцёраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        13.05.2018 11:20
                    
                                 
                
                
                    Няшчасны выпадак здарыўся ў шахце 5 траўня, у выніку абвалу зямлі ад падземнага штуршку.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0
Photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         На 9-ты дзень пошукавай апэрацыі ўдалося знайсьці цела другога з трох загінулых шахцёраў у шахце «Zofiówka» на поўдні Польшчы. Няшчасны выпадак здарыўся ў шахце 5 траўня, у выніку абвалу зямлі ад падземнага штуршку. У суботу вечарам было знойдзена цела першага гарняка, пазьней Ястшэмбская вугальная кампанія паведаміла, што выратавальнікі натрапілі на цела другога гарняка.
Пошукавая акцыя праходзіць у вельмі складаных умовах, паколькі ў выніку штуршку месца здарэньня было затоплена вадой, якую неабходна выпампаваць. Аднак нельга было выкарыстаць дзеля гэтага моцныя электрычныя помпы праз высокі ўзровень канцэнтрацыі мэтану.
У выніку здарэньня загінула агулам пяць чалавек, цела аднаго з іх яшчэ ня знойдзена. Два шахцёры зь лёгкімі раненьнямі былі дастаўленыя ў шпіталь, адкуль выйшлі ў мінулую пятніцу.
Адмысловая камісія, створаная Вышэйшым шахцёрскім упраўленьнем, праводзіць сьледзтва па справе выпадку. Даклад аб прычынах здарэньня павінен быць падрыхтаваны да 10 жніўня. Уласнае сьледзтва ўзбудзіла таксама пракуратура ў Глівіцэ.
Польскае Радыё/нг