Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы становіцца ўсё больш мільянэраў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 30.07.2018 13:01
Лічба багачоў у Польшчы расьце ў традыцыйна бяднейшых рэгіёнах.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы павялічылася колькасьць мільянэраў. На 17,5% у 2017 г. у параўнаньні з 2016-м.

Калі параўнаць даныя за 2013 год, то тады было 14610 мільянэраў, а летась — ужо 25097. Прычым найбольшы рост колькасьці мільянэраў адзначаны ў горадзе Кельцах — 34%. Больш як на чвэрць вырасла лічба багацеяў у Любліне, Беластоку, Быдгашчы. Гэта, дарэчы, традыцыйна ня самыя багатыя рэгіёны Польшчы.

Такія даныя апублікавалі падатковыя інспэкцыі. Яны верагодныя, бо грунтуюцца на падатковых дэклярацыях за мінулы год.

Сярод мільянэраў большасьць складаюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Дарэчы, для мільянэраў урад падрыхтаваў “падарунак”. Ужо за даходы, атрыманыя ў 2019 годзе, багачы заплацяць у дадатак да асноўнага яшчэ 4-працэнтны падатак.

Рост колькасьці мільянэраў сьведчыць пра тое, што ў эканоміцы Польшчы ў 2017 годзе існавала добрая каньюнктура. Гэта тэндэнцыя захоўваецца і сёлета.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт