Logo Polskiego Radia
Print

З сёньняшняга дня можна дасылаць паштоўкі варшаўскім паўстанцам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 13:51
"Паштоўка – гэта форма камунікацыі, якую паўстанцы добра разумеюць", - гаворыць дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня.
Паўстанцы Ўладыслаў Расіньскі "Запалка" і Ян Рышард Сэмпка "Штыхніцкі".

Паўстанцы Ўладыслаў Расіньскі "Запалка" і Ян Рышард Сэмпка "Штыхніцкі". PAP/Jacek Turczyk

З сёньняшняга дня можна дасылаць паштоўкі варшаўскім паўстанцам. Акцыя «BohaterON» ладзіцца трэці год запар. У мінулыя гады да ўдзельнікаў паўстаньня былі высланыя 215 тысяч паштовак.
Дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі гаворыць, што паштоўка можа быць уступам да знаёмасьці розных пакаленьняў.
Я. Алдакоўскі: Паштоўка – гэта форма камунікацыі, якую паўстанцы добра разумеюць. Гэта форма, якую яны выкарыстоўвалі большую частку свайго жыцьця. Таму добра, што моладзь ня піша да старэйшых людзей смс-паведамленьні, а высылае паштоўкі, у якіх дзякуе за свабоду, за тое, што паўстанцы зрабілі. Паштоўка – гэта ўступ да новых адносін. Часамі яны сустракаюцца, звоняць адзін аднаму, пішуць.
Паштоўкі можна высылаць з 1 жніўня да 2 кастрычніка, да дня, у якім закончылася паўстаньне.
Бясплатныя папяровыя картачкі можна ўзяць у музэях, на пошце, заправачных станцыях PKN ORLEN, самалётах LOT, пунктах продажу лятарэйных білетаў LOTTO, цягніках POLREGIO.
Партнэрам акцыя зьяўляецца Польскае радыё. У эфіры рэгулярна трансьлююцца ролікі, якія заахвочваюць высылаць паштоўкі паўстанцам.

Акцыя «BohaterON» ладзіцца трэці год запар. У мінулыя гады да ўдзельнікаў паўстаньня былі высланыя 215 тысяч паштовак.

Дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі гаворыць, што паштоўка можа быць уступам да знаёмасьці розных пакаленьняў.

Я. Алдакоўскі: Паштоўка – гэта форма камунікацыі, якую паўстанцы добра разумеюць. Гэта форма, якую яны выкарыстоўвалі большую частку свайго жыцьця. Таму добра, што моладзь ня піша да старэйшых людзей смс-паведамленьні, а высылае паштоўкі, у якіх дзякуе за свабоду, за тое, што паўстанцы зрабілі. Паштоўка – гэта ўступ да новых адносін. Часамі яны сустракаюцца, звоняць адзін аднаму, пішуць.

Паштоўкі можна высылаць з 1 жніўня да 2 кастрычніка, да дня, у якім закончылася паўстаньне.

Бясплатныя папяровыя картачкі можна ўзяць у музэях, на пошце, заправачных станцыях PKN ORLEN, самалётах LOT, пунктах продажу лятарэйных білетаў LOTTO, цягніках POLREGIO.

Партнэрам акцыя зьяўляецца Польскае радыё. У эфіры рэгулярна трансьлююцца ролікі, якія заахвочваюць высылаць паштоўкі паўстанцам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт