Logo Polskiego Radia
Print

Польшча атрымае ад Эўрапейскага Зьвязу больш за 12 млн эўра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2018 12:50
Гэта сродкі на ліквідацыю пашкоджаньняў, выкліканых моцнымі вятрамі й дажджом у заходніх ваяводзтвах Польшчы.
pixabay.com

Польшча атрымае ад Фонду салідарнасьці Эўрапейскага Зьвязу больш за 12 млн эўра кампэнсацыі за страты, панесеныя ў выніку навальніц у мінулым годзе. Польскі ўрад падаў заяву летась. Камітэт па бюджэце Эўрапейскага парлямэнту прагаласаваў згоду.

У прэс-рэлізе, апублікаваным Эўрапарлямэнтам (ЭП) напісана, што Польшча атрымае 12,2 млн эўра на ліквідацыю пашкоджаньняў, выкліканых моцнымі вятрамі й дажджом у заходніх ваяводзтвах Польшчы: у Куяўска-Паморскім, Памераніі і Вялікапольскім.

Цыклоны зьнішчылі дзясяткі тысяч гектараў лясоў і сельскагаспадарчых культур, а таксама транспартную і энэргетычную інфраструктуру.

Дапамога павінна быць зацьверджаная да 4 верасьня, пасьля сродкі павінны быць перададзеныя на працягу некалькіх тыдняў.

Грошы могуць быць выкарыстаныя «для падтрымкі намаганьняў па аднаўленьні і для пакрыцьця часткі расходаў на аварыйна-выратавальныя службы, на часовае перасяленьне, на добраўпарадкаваньне і на абарону культурнай спадчыны», – напісана ў паведамленьні ЭП.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт