Logo Polskiego Radia
Print

Польская дыяспара сабралася на форум

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.09.2018 12:00
У Крыніцы-Здруй абмяркоўваюць праблему «абароны добрага імя Польшчы і палякаў».
Крыніца-ЗдруйКрыніца-ЗдруйФота: PAP/Darek Delmanowicz

На Форуме польскай дыяспары адкрыта панэльная дыскусія «Абарона добрага імя Польшчы і палякаў».

Усяго ў рамках форуму заплянаваны пяць дыскусійных панэлей, у якіх прымуць удзел віцэ-прэм'ер Бэата Шыдла, палітыкі, вучоныя і прадстаўнікі польскай дыяспары. Сярод тэм для абмеркаваньня: «Маладая эміграцыя, час для вяртаньня», «Польскія жанчыны ў бізнэсе ў сьвеце».

Трэці Форум польскай дыяспары праходзіць у курортным горадзе Крыніца-Здруй. Мерапрыемства праходзіць у рамках 28-га Міжнароднага эканамічнага форуму, на які зьехаліся 5000 чалавек. На працягу трох дзён палітыкі, прадпрымальнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, вучоныя абмяркоўваюць праблемы польскай, эўрапейскай і сусьветнай эканомікі і палітыкі.

На форуме ў Крыніцы чакаюць прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт