Logo Polskiego Radia
Print

Перад нямецкай амбасадай пройдзе пікет “Вярнуць ваенныя рэпарацыі”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.10.2018 13:02
Яе ўдзельнікі будуць патрабаваць ад польскіх уладаў больш рашучай палітыкі ў справе выплат кампэнсацыі ад Нямеччыны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня ў Варшаве перад нямецкай амбасадай пройдзе пікет пад лёзунгам “Вярнуць ваенныя рэпарацыі”. Яе ўдзельнікі будуць патрабаваць ад польскіх уладаў больш рашучай палітыкі ў справе выплат кампэнсацыі ад Нямеччыны за ваенныя страты ў Польшчы.

Арганізатар пікету, адвакат Стэфан Гамбура пераконвае, што Польшча мае поўнае права на кампэнсацыю, але для гэтага патрэбныя рашучыя крокі з боку кіраўнікоў краіны. “Палітыка ў гэтай справе распачатая, але яна павінны быць даведзена да канца, нельга затрымацца па сярэдзіне дарогі”, - ацэньвае адвакат.

Сёньня ў амбасадзе Нямеччыны а 18.30 адбудзецца ўрачыстасьць з нагоды аб’яднаньня Нямеччыны. Пачатак пікету заплянаваны паўгадзіны раней. Арганізатарам пікету зьяўляецца Таварыства Марш Незалежнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт