Logo Polskiego Radia
Print

Урад рыхтуе чарговую сацыяльную праграму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2018 14:53
Гаворка ідзе пра кампэнсацыю грамадзянам растучых коштаў энэргіі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Урад рыхтуе чарговую сацыяльную праграму
Гаворка ідзе пра кампэнсацыю грамадзянам растучых коштаў энэргіі.
Ведамства энэргіі падрыхтавала законапраект, які прадугледжвае кампэнсацыю кошту электраэнэргіі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле дакумэнтаў, зь якімі пазнаёмілася газэта, сродкі на кампэнсацыю будуць паходзіць з даходаў дзяржавы ад продажу дазволаў на выкід CO2. Згаданыя даходы, паводле ўступных ацэнкаў ураду, сёлета могуць скласьці нават 5 мільярдаў 400 мільёнаў злотых (больш за 1 мільярд 258 мільёнаў эўра).
Максымальны плян прадугледжвае выдзяленьне траціны гэтай сумы на тыя галіны прамысловасьці, якія выкарыстоўваюць найбольш энэргіі, а астатняй часткі на кампэнсацыі для грамадзян. Хто можа разьлічваць на кампэнсацыю? Паводле першага варыянту, тыя, хто плаціць падаткі паводле найменшай стаўкі. Другі варыянт прадугледжвае, што кампэнсацыю атрымаюць найбяднейшыя палякі.
Аўтары законапраекту задумоўваюцца таксама, ці сродкі павінны атрымліваць пастаўшчыкі энэргіі, ці непасрэдна іх кліенты.
Старшыня Ўпраўленьня па рэгуляваньні энэргетыкі Мацей Банда (Maciej Bando) адзначае, што падтрымка ў выглядзе нейкага „энэргетычнага дадатку” асабліва неабходная ў выпадку тых груп грамадзян, якія ня могуць разьлічваць на хуткае вяртаньне інвэстыцыі ў цеплаізаляцыю дому або замену вокнаў у кватэры на больш шчыльныя.
У сваю чаргу экспэрт Форуму энэргіі Яанна Мацковяк-Пандэра (Joanna Mackowiak-Pandera) лічыць, што рост коштаў энэргіі павінен быць перакінуты на кліентаў. У іншым выпадку энэргетычная галіна ня будзе мець сродкаў на інвэстыцыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт