У Дзень незалежнасьці Польшчы за парадкам сачыла 12 тыс. паліцыянтаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.11.2018 17:14
Паліцыя аб'явіла ўзнагароду ў памеры 1165 эўра чалавеку, які дапаможа ідэнтыфікаваць адказных у зьнішчэньні сьцягу Эўразьвязу.
Аўтамабілі паліцыі ў Варшаве 11 лістападаPAP/Paweł Supernak
У Дзень незалежнасьці Польшчы за парадкам сачыла 12 тыс. паліцыянтаў
У нядзелю, 11 лістапада, паліцыянты па ўсёй Польшчы забясьпечвалі правапарадак падчас правядзеньня шматлікіх мерапрыемстваў у гонар 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Падчас правядзеньня мерапрыемстваў былі зафіксаваныя дробныя інцыдэнты, напрыклад, на шэсьці ў Варшаве быў спалены сьцяг Эўрапейскага Зьвязу. Начальнік варшаўскай паліцыі паведаміў, што аб'явіў узнагароду ў памеры 5 тыс. злотых (1165 эўра) чалавеку, які дапаможа знайсьці вінаватых у зьнішчэньні сьцяга ЭЗ.
Паліцыя таксама паведаміла, што агулам у краіне за парадкам на больш чым 1 тыс. мерапрыемствах сачыла 12 тыс. праваахоўнікаў.

вс