Logo Polskiego Radia
Print

Пакаралі першага паляка, якi падпалiў факел падчас Маршу незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 15:02
Паліцыя апублікавала на сваёй старонцы партрэты ўдзельнікаў маршу з просьбай дапамагчы высьветліць іх асобу.
Марш Незалежнасьці, 11 лістапада 2018 г., ВаршаваМарш Незалежнасьці, 11 лістапада 2018 г., ВаршаваPAP/Leszek Szymański

Варшаўская паліцыя пакарала першую асобу, якая падпаліла факел падчас нядзельнага Маршу незалежнасьці. Сёньня мужчына сам прыйшоў на пастарунак пасьля таго, як яго фотаздымак апублікавалі на старонцы Сталічнай паліцыі.
Паколькі мужчына сам прыйшоў у паліцыю, да яго паставіліся больш лагодна. Справа закончылася штрафам.
Паліцыя паведамляе, што асобам, якія выкарыстоўвалі падчас маршу факелы, пагражае штраф да 500 злотых (135 даляраў). Калі хуліган адмовіцца прымаць штраф, справа трапіць у суд.
Кодэкс правапарушэньняў забараняе мець у наяўнасьці піратэхнічныя матэрыялы на масавых мерапрыемствах. У панядзелак паліцыя апублікавала на сваёй старонцы партрэты ўдзельнікаў маршу з просьбай дапамагчы высьветліць іх асобу. Удалося вызначыць асобу 4 з 13 мужчын.

Варшаўская паліцыя пакарала першага мужчыну, які падпаліў факел падчас нядзельнага Маршу незалежнасьці. Сёньня мужчына сам прыйшоў на пастарунак пасьля таго, як яго фотаздымак апублікавалі на старонцы Сталічнай паліцыі.

Паколькі мужчына сам прыйшоў у паліцыю, да яго паставіліся больш лагодна. Справа закончылася штрафам.

Паліцыя паведамляе, што асобам, якія выкарыстоўвалі падчас маршу факелы, пагражае штраф да 500 злотых (135 даляраў). Калі хуліган адмовіцца прымаць штраф, справа трапіць у суд.

Кодэкс правапарушэньняў забараняе мець у наяўнасьці піратэхнічныя матэрыялы на масавых мерапрыемствах. У панядзелак паліцыя апублікавала на сваёй старонцы партрэты ўдзельнікаў маршу з просьбай дапамагчы высьветліць іх асобу. Удалося вызначыць асобу 4 з 13 мужчын.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт