У Польшчы будуць блякаваць некаторыя посты ў фэйсбуку
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
29.11.2018 17:00
Міністэрства цыфрызацыі Польшчы і Facebook падпісалі пагадненьне аб блякаваньні забароненых матэрыялаў.
Фота: pixabay.com
Прадстаўнікі Міністэрства цыфрызацыі Польшчы і сацыяльнай сеткі Facebook падпісалі пагадненьне аб блякаваньні забароненых матэрыялаў. Згодна з дакумэнтам, асоба, чый запіс у сацыяльнай сетцы заблякаваў адміністратар, зможа абскардзіць гэтае рашэньне.
Кіраўнік Міністэрства цыфрызацыі Марэк Загурскі адзначыў, што скаргу можна будзе адправіць, запоўніўшы спэцыяльную анкету: «Яна будзе накіравана ў Facebook, а сацыяльная сетка будзе абавязана на працягу 72 гадзін правесьці паўторны аналіз і высьветліць, ці былі падставы для блякаваньня».
Якуб Тураўскі з польскага прадстаўніцтва Facebook запэўніў, што ні адна скарга не застанецца без адказу: «Надзвычай важна, каб наша плятформа давала магчымасьць карыстальнікам свабодна выказваць свае думкі. Аднак, з другога боку, галоўным выклікам для нас зьяўляецца гарантаваньне бясьпекі, пошук раўнавагі паміж гэтымі дзьвюма каштоўнасьцямі. Здараюцца памылкі, і мы маем намер зь імі змагацца».
Цяпер польскія карыстальнікі Facebook могуць падаваць скаргі на блякаваньне матэрыялаў, якія падазраюць у распаўсюджваньні пэдафіліі або парнаграфіі, а таксама запісаў, у якіх была выкарыстана мова варожасці».
IAR/вк