Logo Polskiego Radia
Print

У польскіх гарах уведзены рэжым трывогі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.01.2019 16:16
Прычына – моцныя сьнегапады, якія могуць прывесьці да сходу лявінаў.
Foto: PAP/Jan Niedziałek

У гарах пасьля моцнага сьнегападу рэзка ўзрасла пагроза некантраляванага сходу.

Ратавальнікі заклікаюць устрымацца ад вандровак у высокія партыі гор. Сумёты сягаюць нават чатырох мэтраў. Бачнасьць вельмі абмежаваная з-за вялікай воблачнасьці ды моцнага ветру.

У Татрах надаль дзейнічае рэжым трывогі чацьвёртай ступені, гэта азначае найвышэйшы ўзровень небясьпекі з-за некантраляванага зыходу сярэдніх ды вялікіх лявінаў. Сьнег слаба трымаецца на большасьці стромкіх схілаў.

Няма праходу да вышэй разьмешчаных турыстычных сховішчаў, у тым ліку каля возера Марское Вока, і ў даліне Пяці азёр.

Паводле дадзеных Горнай ратаўнічай службы там цяпер знаходзяцца некалькі дзясяткаў турыстаў, якія не могуць спусьціцца. Сёньня ратаўнікам удалося эвакуіраваць верталётам дваццаць трох турыстаў са сховішча ў даліне Пяці азёр.

Сыноптыкі папярэджваюць, што ў бліжэйшыя дні ў гарах і горных раёнах па-ранейшаму будзе падаць сьнег. Чакаецца, што сёньня нападае 20 сантымэтраў сьвежага сьнегу. Заўтра – да 40 сантымэтраў, а ў нядзелю яшчэ дваццаць сантымэтраў. Рэжым трывогі трэцяй ступені абвешчаны ў іншых горных раёнах – Карконошах, на Бабінай гары ў Бэскідах, другой ступені ў Бяшчадах.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт