Logo Polskiego Radia
Print

Варшава закупіць больш за 200 новых трамваяў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.01.2019 13:09
Паводле дырэктара Варшаўскіх трамваяў Войцеха Бартэльскага, гэта самая вялікая замова ў гісторыі сталічнага прадпрыемства й адна з самых вялікіх у Эўропе.
Трамвай Pesa Jazz вытворчасьці польскай кампаніі Pesa BydgoszczТрамвай Pesa Jazz вытворчасьці польскай кампаніі Pesa Bydgoszczфота: pesa.pl

Варшава закупіць 200 новых трамваяў, паведамляе Rczepospolita. Трамвайныя рэйкі зьявяцца ў тых раён горад, дзе іх раней не было. Агулам, Варшаўскія трамваі, так называецца прадпрыемства, якое абслугоўвае трамвайны транспарт у польскай сталіцы праводзіць тэндэр на закупку 213 сучасных трамваяў. Паводле дырэктара Варшаўскіх трамваяў Войцеха Бартэльскага, гэта самая вялікая замова ў гісторыі сталічнага прадпрыемства й адна з самых вялікіх у Эўропе.
Графік тэндэру на закупку трамваяў прадугледжвае, што новыя машыны выедуць на рэйкі да канца кастрычніка 2023 года. Новыя трамваі будуць уяўляць сабой вагоны зь нізкай падлогай, то-бок зручны транспарт для людзей, які перасоўваюцца на вазках для інвалідаў, матак з калыскамі, пасажыраў старэйшага ўзросту. Усе вагоны будуць абсталяваныя камэрамі відэаназіраньня. Кошт больш чым 200 трамваяў перавышае суму ў 450 мільёнаў эўра, часткова пакупка новага транспарту будзе фінансавацца са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу.
У апошнія гады па ўсім сьвеце назіраецца сапраўдны рэнэсанс трамвайнага транспарту. Напрыклад, на пачатку 1980-ых гадоў па ўсім сьвеце толькі 270 гарадоў мелі ўласныя трамвайныя лініі. Цяпер 400 гародаў маюць трамвайны транспарт. Гледзячы на статыстыку, можна адназначна сказаць, што варшаўскія трамваі зьяўляюцца лідэрам у рэгіёне, падсумоўвае штодзённая газэта Rzeczpospolita.

Трамвайныя рэйкі зьявяцца ў тых раёнах горада, дзе іх раней не было. Агулам, Варшаўскія трамваі, так называецца прадпрыемства, якое абслугоўвае трамвайны транспарт у польскай сталіцы, праводзіць тэндэр на закупку 213 сучасных трамваяў.

Паводле дырэктара Варшаўскіх трамваяў Войцеха Бартэльскага, гэта самая вялікая замова ў гісторыі сталічнага прадпрыемства й адна з самых вялікіх у Эўропе. Графік тэндэру на закупку трамваяў прадугледжвае, што новыя машыны выедуць на рэйкі да канца кастрычніка 2023 года.

Новыя трамваі будуць уяўляць сабой вагоны зь нізкай падлогай, то-бок зручны транспарт для людзей, які перасоўваюцца на вазках для інвалідаў, матак з калыскамі, пасажыраў старэйшага ўзросту. Усе вагоны будуць абсталяваныя камэрамі відэаназіраньня. Кошт больш чым 200 трамваяў перавышае суму ў 450 мільёнаў эўра, часткова пакупка новага транспарту будзе фінансавацца са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу.

У апошнія гады па ўсім сьвеце назіраецца сапраўдны рэнэсанс трамвайнага транспарту. Напрыклад, на пачатку 1980-ых гадоў па ўсім сьвеце толькі 270 гарадоў мелі ўласныя трамвайныя лініі. Цяпер 400 гародаў маюць трамвайны транспарт. Гледзячы на статыстыку, можна адназначна сказаць, што варшаўскія трамваі зьяўляюцца лідэрам у рэгіёне.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт