Польскія яблыкі скараюць Францыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.02.2019 17:15
                    
                                 
                
                
                    Польскія фірмы лічаць на доўгатэрміновае супрацоўнцітва.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія яблыкі трапляюць у Францыю ды Румынію. Польская кампанія LubApple – адзін з вядучых вытворцаў садавіны ў Польшчы, падпісала новыя кантракты на пастаўку польскіх яблыкаў.
Першая партыя садавіны будзе адпраўлена ў бліжэйшыя дні. «На абодвух гэтых рынках, у нас ёсьць шанец навязаць доўгатэрміновае супрацоўніцтва», – кажа генэральны дырэктар LubApple Збігнеў Холык. Таксама фірма вядзе размовы з кліентамі з Мальты ды Эгіпту, але тут вынікаўтрэба будзе чакаць.
LubApple была заснавана ў 2015 годзе пяцёркай найбуйнейшых вытворцаў садавіны з Люблінскага ваяводзтва. Мае ўласную марку Люблінскае яблыка, якое ўключае шэсьць асноўных сартоў, сярод якіх Golden, Gala і Szampion.
Яблыкі фірмы даступныя ў папулярных сеткавых крамах у большасьці польскіх ваяводзтваў.
ПР/юл