На вуліцах Гданьска паявіліся плякаты з вершамі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.03.2019 16:02
Гэта адзін са спосабаў сьвяткаваньня Міжнароднага дня паэзіі, які адзначаецца сёньня.
Photo: pixabay.com/CC0
На вуліцах Гданьска, у гарадзкіх аўтобусах і трамваях паявіліся плякаты з вершамі аўтарства мясцовых паэтаў. Гэта адзін са спосабаў сьвяткаваньня Міжнароднага дня паэзіі, які адзначаецца сёньня. Акрамя гэтага, прайшлі літаратурныя чытаньні і паэтычны слэм.
Паэтычныя плякаты можна знайсьці на падсьветленых рэклямах на прыпынках, у сярэдзіне гданьскіх аўтобусаў і трамваяў, а таксама на чатырох гарадзкіх бігбордах.
Паводле арганізатараў, кампанія «Плякат з паэзіяй» – гэта ня толькі акцыя, але найперш праяў прысутнасьці паэзіі ў жыцьці і гарадзкой прасторы». «Яна нагадвае, якой прыгожай і ляпідарнай можа быць мова паэтаў. Мы таксама ня ведаем, як шмат цудоўных паэтаў піша ў Гданьску», – гавораць арганізатары.
У рамках сьвяткаваньня Міжнароднага дня паэзіі кожны чытач, які сёньня возьме кніжку ў гарадзкой бібліятэцы, атрымае том паэзіі.

ав