Logo Polskiego Radia
Print

LOT павялічыць колькасьць рэйсаў з аэрапорту ў Любліне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.03.2019 11:58
З 31 сакавіка самалёты авіякампаніі LOT будуць лётаць у Варшаву штодзённа.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

LOT павялічыць колькасьць рэйсаў з аэрапорту ў Любліне
З 31 сакавіка самалёты авіякампаніі LOT будуць лётаць у Варшаву штодзённа.
Авіякампанія LOT пашырыць маршрутную сетку з аэрапорта ў Любліне. Паводле перавозчыка, з 31 сакавіка самалёты будуць лётаць у Варшаву штодзённа.
Прадстаўнікі кампаніі падкрэсьлілі, што рэйсы на лініі Варшава-Люблін, якія LOT ажыцьцяўляе зь верасьня мінулага году, карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.
З гэтага часу імі скарысталіся да 7 тысяч пасажыраў. Гэта ў асноўным асобы, якія ў Варшаве робяць перасадку ў самалёт, які ляціць за мяжу.
Пачынаючы з 31 сакавіка, самалёт будзе адпраўляцца з Варшавы а 13.45 і прызямляцца ў Любліне а 14.30. Рэйс назад - а 15.20 з пасадкай у аэрапорце імя Шапэна а 16.10. Рэйсы будуць ажыцьцяўляць у асноўным самалёты Bombardier Q400, а таксама самалёты Embraer 170 і 175.
Маршрут Люблін - Варшава зьяўляецца найкарацейшым у сетцы LOT. Ён доўжыцца крыху больш за 20 хвілін.
Адначасова перавозчык паведаміў, што будзе працягваць сэзонныя рэйсы зь Любліна ў Тэль-Авіў. У мінулым годзе па гэтым маршруце LOT перавёз 21 тысячу чалавек. Сёлета кампанія плянуе ажыцьцяўляць адзін-два рэйсы ў тыдзень.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт