Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч будзе госьцем Міжнароднага фэстывалю літаратуры «Апостраф»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 11:38
Гэта найбуйнейшы ў Польшчы і адзін з найбольшых літаратурных фэстываляў у Эўропе.
Сьвятлана АлексіевічСьвятлана АлексіевічAliaksandr Papko/radyjo.net

Сьвятлана Алексіевіч будзе госьцем Міжнароднага фэстывалю літаратуры «Апостраф», які неўзабаве распачнецца ў Варшаве. Гэта найбуйнейшы ў Польшчы і адзін з найбольшых літаратурных фэстываляў у Эўропе. «Апостраф» – гэта дзясяткі сустрэч, дыскусіі і іншыя літаратурныя падзеі, арганізаваныя крамай Empik, як знак удзячнасьці аматарам чытацтва.
Стрыжнем праграмы зьяўляюцца мерапрыемствы ў сталічным Teatr Powszechny. Госьці фэстывалю, польскія і замежныя аўтары, сустрэнуцца з чытачамі таксама ў Кракаве, Уроцлаве, Катавіцах, Гданьску і Познані.
Адным з сёлетніх гасьцей будзе ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч. Сустрэча з ёй пройдзе 26 траўня а 18 гадзіне на Вялікай сцэне ў Teatr Powszechny.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт