Прадпрымальнікам у Польшчы прыходзіцца ісьці на саступкі новым супрацоўнікам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.06.2019 14:46
-
18.06.2019_пульс эканомікі.mp3
У многіх выпадках працадаўцы вымушаныя зьнізіць свае патрабаваньні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: 089photoshootings/pixabay.com/CC0 Public Domain
Шасьцёра з дзесяці працадаўцаў кажуць, што канчатковы вынік набору кадраў не такі, якога яны чакалі, – гаворыцца ў дасьледаваньні, праведзеным Інстытутам Рандстад. Супрацоўнік гэтага інстытуту Матэвуш Жыдэк сказаў Польскаму радыё, што ў многіх выпадках працадаўцы вымушаныя зьнізіць свае патрабаваньні.
М.Жыдэк: Некаторыя фірмы ўвогуле адмаўляюцца ад набору, бо няма кандыдатаў на дадзеную пасаду з адпаведнымі кваліфікацыямі. Ім патрэбны чалавек, які адразу гатовы да працы. Гэта пацьвярджэньне, што працягваецца недахоп кандыдатаў на рынку. А з другога боку, магчыма, што працадаўцы не прыкладаюць дастатковых намаганьняў, каб прыцягваць высокакваліфікаваных супрацаўнікоў.
Паводле слоў Матэвуша Жыдэка, для працаўнікоў важны ня толькі заробак. Тое, што працадаўца прапануе вялікую зарплату, на польскім рынку працы ўжо не дастаткова.
М.Жыдэк: Справа ня толькі ў заробках, кандыдаты зьвяртаюць увагу, ці на працы добрая атмасфэра, на ўмовы для прафэсійнага разьвіцьця, таксама на брэнд кампаніі, які будуць разам выпрацоўваць. Для працаўнікоў мае значэньне стаўленьне ў кампаніі да раўнавагі паміж прафэсійным і прыватным жыцьцём. Гэтыя элемэнты дапамогуць кампаніі эфэктыўна правесьці набор кадраў.
У Польшчы найбольш вакансій чакае ў прамысловасьці, гандлі і паслугах.
Інстытут Рандстад праводзіў апытаньне ў красавіку і траўні сярод 1 тысячы працадаўцаў.
яс