Анджэй Лепэр знойдзены мёртвым
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.08.2011 18:42
Цела лідара „Самаабароны” было знойдзенае ў варшаўскім офісе партыі.
Анджэй Лепэр знойдзены мёртвым. Кіраўнік фэрмэрскай партыі „Самаабарона” праўдападобна зьдзейсьніў самагубства. Да трагічнага здарэньня дайшло ў варшаўскім офісе партыі.
Анджэй Лепэр быў намесьнікам міністра, а пазьней міністрам сельскай гаспадаркі Польшчы. Выконваў таксама функцыю віцэ-сьпікера Сэйму.
Супраць Анджэя Лепэра праходзілі й вядуцца суды па крымінальных і адміністрацыйных справах, у тым ліку за зьняважаньне дзяржаўных чыноўнікаў, паклёпы, зьнішчэньне маёмасьці, арганізаваньне несанкцыянаваных блякадаў дарогаў і памежных пераходаў.
У найбольш гучным працэсе, зьвязаным з сэксуальным скандалам у партыі, Анджэй Лепэр быў асуджаны на 2 гады й 3 месяцы пазбаўленьня волі. У бягучым годзе згаданы прысуд быў адменены й накіраваны да паўторнага разгляду ў акруговы суд.
аз