Logo Polskiego Radia
Print

Валэнса паляціць на Ўол Стрыт

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 13.10.2011 15:03
Былы прэзыдэнт Польшчы намерваецца падтрымаць пратэстуючых амэрыканцаў.

Валэнса патлумачыў польскім СМІ, што да такога кроку яго абавязвае Нобэлеўская прэмія міру. У панядзелак жыхары Нью-Ёрка накіравалі былому прэзыдэнту Польшчы ліст з просьбай падтрымаць іх барацьбу за грамадзкую сравядлівасьць.

Сотні людзей пратэстуюць у цэнтры Нью-Ёрка на Ўол Стрыт з 17 верасьня, выступаючы супраць „карпарацыйнай скупасьці”. Хаця пратэст носіць мірны характар, адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, падчас якіх арыштавана больш за 700 чалавек.

Дэмастрацыі супраць фінансавага эстаблішмэнта пачынаюць пашырацца на іншыя амэрыканскяй гарады: пратэсты адбыліся ў Чыкага й Бостане. Сёньня студэнты 54 амэрыканскіх унівэрсытэтаў праводзяць акцыю падтрымкі ньюёркскіх актывістаў. На нядзелю заплянаваныя вялікія дэманстрацыі на тэрыторыі ўсіх Злучаных Штатаў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт