Кракаў: будаўнічая катастрофа
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2011 14:00
У кракаўскія шпіталі дастаўлена больш за 10 чалавек.
У выніку будаўнічай катастрофы, якая адбылася ўчора ноччу ў цэнтры Кракава, раненьні атрымалі 11 чалавек.
У адным з будынкаў у цэнтры горада абвалілася лесьвіца, на якой чакалі людзі, каб увайсьці на дыскатэку. Гарадзкая варта эвакуявала з будынку каля 2 тысячаў чалавек.
У кракаўскія шпіталі дастаўленыя больш за 10 чалавек. Яны атрымалі пераломы ног і рук ды іншыя пашкоджаньні цела. Сур’ёзна параненых няма.
Прычыны будаўнічай катастрофы дасьледуюць адмысловыя службы.
аз