Logo Polskiego Radia
Print

Забруджаньне вады ў рацэ Белая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2011 18:30
Навакольным жыхаром забаронена выкарыстоўваць ваду з ракі.

/

У рацэ Белая каля вёскаў Райкі й Леўкі ў Бельскім павеце на Падляшшы знойдзена мёртвая рыба й жабы. Экспэрты падазраюць, што вада была забруджаная выцекам хімічнай субстанцыі з новапабудаванай фабрыкі швэдзкага канцэрну „IKEA”.

Беластоцкая Ваяводзкая інспэкцыя аховы навакольнага асяродзьдзя ўвяла забарону выкарыстоўваць ваду з ракі, у тым ліку для жывёлагадоўлі.

Пра забруджаньне паведамлены адмысловыя органы. У панядзелак стануць вядомыя вынікі хімічных тэстаў вады.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт