Logo Polskiego Radia
Print

Скарачэньне рэглямэнтаваных прафэсіяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2011 19:00
Гэта павінна павялічыць доступ выпускнікоў да рынку працы ў Польшчы.

/

Польскі ўрад намерваецца абмежаваць на палову колькасьць рэглямэнтаваных прафэсіяў. Гэта павінна прадухіліць магчымасьць блякаваньня сэктарнымі арганізацыямі доступ маладых людзей да рынку працы.

З гэтай мэтай улады намерваюцца ўвесьці ў ВНУ дзяржаўныя іспыты, якія аўтаматычна дадуць выпускніку права выконваць сваю прафэсію. Гаворка ідзе, між іншым, пра выпускнікоў факультэтаў архітэктуры, інжынэрыі, а таксама ўрбаністыкі.

Для выкананьня рэглямэнтаванай прафэсіі, апрача адукацыі, неабходнае выкананьне дадатковых патрабаваньняў.

Гаворка ідзе, напрыклад, пра стажыроўку, дадатковы дзяржаўны ці сэктарны іспыты. Усё гэта рэгулюе колькасьць асобаў, якія могуць выконваць дадзеную прафэсію.

Анджэй Прус з Аб’яднаньня „Fair Play” падтрымлівае гэтую ідэю. Ён нагадвае, што ў Польшчы колькасьць рэглямэнтаваных прафэсіяў адна з найбольшых у Эўропе.

Анджэй Прус: Гэта цудоўная ідэя, тым больш, што дзяржаўныя альбо прыватныя вучэльні не зьвязаныя з прафэсійнымі арганізацыямі. Яны ня будуць зацікаўленыя ў абмежаваньні колькасьці асобаў, якія выконваюць дадзеную прафэсію. Таму я лічу, што згаданая прапанова вельмі добрая й што яна павінна знайсьці падтрымку ў грамадзтве.

- кажа Анджэй Прус .

У Польшчы прынцып рэглямэнтацыі абавязковы ў дачыненьні да 380 прафэсіяў. Гэта дае палякам першае месца ў Эўропе. Для параўнаньня -Швэцыя мае 91, а Фінляндыя 122 рэглямэнтаваныя прафэсіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт